Чытальная зала / паслугі

RU

Графік работы чытальнай залы архіва-музея:

ПАНЯДЗЕЛАК-ЧАЦВЕР: 9.00-17.00

ПЯТНІЦА: 9.00-16.00

(па папярэдніх матываваных заяўках у працоўныя дні да 20.00)

Звяртаем увагу, што ў перадсвяточныя дні час працы чытальнай залы скарачаецца на 1 гадзіну.

Калі ласка, азнаёмцеся з парадкам карыстання архіўнымі дакументамі ў чытальнай зале Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва.

У адпаведнасці з Інструкцыяй аб парадку карыстання архіўнымі дакументамі ў чытальных залах дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь (зацверджана пастановай Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 24 мая 2012 г. № 133) і Загадам дырэктара БДАМЛМ ад 20.04.2017 № 30 “Аб выдачы дакументаў з архівасховішча” ўстаноўлены наступныя правілы карыстання архіўнымі дакументамі:

  1. Карыстальнікі дапускаюцца ў чытальную залу на падставе асабістай заявы. Карыстальнікі, якія вядуць навуковую працу ў адпаведнасці з планам навукова-даследчых работ навуковых устаноў, устаноў адукацыі і іншых устаноў альбо выконваюць службовае заданне, прадастаўляюць пісьмо ад арганізацыі, якая накіравала іх. У заяве або пісьме ўказваюцца прозвiшча, уласнае імя, імя па бацьку карыстальнікаў, пасада, вучонае званне, навуковая ступень, тэма, мэта і храналагічныя рамкі даследавання.
  2. Справы і іншыя архіўныя дакументы прадастаўляюцца карыстальніку на падставе запоўненага бланка заказу. Пры атрыманні спраў карыстальнік абавязаны распісацца ў бланку заказу за кожную адзінку захоўвання. Подпіс карыстальніка сведчыць, што ён прымае на сябе адказнасць за захаванасць дакументаў падчас карыстання імі.
  3. Максімальная колькасць спраў для выдачы аднаму карыстальніку ў чытальную залу – 10 адзінак захоўвання. Наступны заказ ад карыстальніка прымаецца толькі пасля здачы спраў папярэдняга заказу.
  4. Справы ў чытальную залу выдаюцца толькі пасля праверкі фізічнага стану і паліставай праверкі, не пазней чым праз шэсць гадзін пасля афармлення заказа.
  5. Асабліва каштоўныя дакументы, якія маюць фонд карыстання ў выглядзе мікра-фота-ксера і электронных копій, для карыстання не выдаюцца. Замест іх выдаюцца копіі.
  6. Адмова або адтэрміноўка ў выдачы архіўных дакументаў дапускаецца ў выпадках: абмежаванняў, устаноўленых у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь або арганізацыямі і грамадзянамі, у працэсе дзейнасці якіх утварыліся дакументы, перададзеныя на пастаяннае захоўванне ў дзяржаўныя архівы; неабходнасці выканання службовых заданняў работнікамі архіва-музея; выдачы спраў і дакументаў у часовае карыстанне iншым установам; выдачы іх іншаму карыстальніку; экспанавання замоўленых дакументаў на выставах.
  7. Дакументы, якія не прайшлі навуковага апісання і тэхнічнага афармлення, для карыстання ў чытальную залу не выдаюцца.
  8. Тэрміны выдачы спраў для карыстальнікаў у чытальную залу – 30 дзён з часу выдачы спраў з архівасховішча.
  9. У выпадку, калі карыстальнік не наведвае чытальную залу на працягу двух тыдняў, падрыхтаваныя для яго дакументы вяртаюцца ў сховішча.
  10. Паўторны заказ спраў пасля вяртання карыстальнікамі ў архівасховішча прымаецца не раней чым праз 3 месяцы з дня іх вяртання, а на справы з асабліва каштоўнымі дакументамі – праз 6 месяцаў.

Форма асабістай заявы на дазвол працы ў чытальнай зале.

БДАМЛМ аказвае ПЛАТНЫЯ ПАСЛУГІ:

Прадастаўленне для капіравання:

  • дакументаў асабліва каштоўных і з фондаў І катэгорыі – 0.79 BYN за дакумент
  • дакументаў з фондаў ІІ, ІІІ катэгорыі – 0.40 BYN за дакумент

Ксеракопія:

  • фармат А4 – 0.22 BYN за аркуш
  • фармат А3 – 0.28 BYN за аркуш

Сканаванне:

  • выраб электроннай копіі – 1.22 BYN за электронны файл
  • выраб электроннай копіі з фонду карыстання – 0.52 BYN за электронны файл

Афармленне копіі (прастаўленне штампа і ўказанне пошукавых дадзеных дакумента) – 0.12 BYN за кожны аркуш

Выкананне тэматычных запытаў:

Вывучэнне навукова-даведачнага апарата (вопісы, каталогі) і дакументаў па тэме (запыту) – 102.58 BYN за тэму (запыт)

Выяўленне і падбор дакументаў па тэме (запыту) – 3.05 BYN за дакумент

Анатаванне зместу дакументаў на картках – 0.49 BYN за картку

Сістэматызацыя картак – 0.04 BYN за картку

Складанне пераліку па тэматычнаму запыту – 25.64 BYN (за пералік на 25 пунктаў)

Складанне прадмоў да пераліку па тэматычнаму запыту – 51.29 BYN за прадмову

Друкаванне тэматычных пералікаў і інш. – 3.54 BYN за пералік

Зверка тэкстаў пасля друкавання – 0.22 BYN за загаловак

Поўны пералік платных паслуг і работ, якія выконвае БДАМЛМ:

Прейскурант на платные работы (услуги), выполняемые учреждением "Белорусский государственный архив-музей литературы и искусства" для физических лиц

Прейскурант на платные работы (услуги), выполняемые учреждением "Белорусский государственный архив-музей литературы и искусства" (в том числе на территории ведомственных архивов учреждений и организаций)

Рэквізіты разліковага рахунку БДАМЛМ (аплата копій і тэматычных запытаў)

Установа “Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва” (БДАМЛМ), вул. Кірылы і Мяфодзія, 4, 220030, г. Мінск, тэл. (017) 373-14-00, УНП 100703430, ОКПО 03495025, р/р BY30 BLBB 3632 0100 7034 3000 1001 у ЦБП №538 г. Мінска ААТ “Белінвестбанк”, IBAN BLBBBY2X, вул. Каржа, 11а

Вы можаце выказаць сваё меркаванне аб якасці абслугоўвання насельніцтва супрацоўнікамі БДАМЛМ на Партале рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь.

Больш падрабязна пра Партал рэйтынгавай ацэнкі можна даведацца па спасылцы.