Навіны

Усе навіны

Да 100-годдзя перакладчыка, празаіка Пятра Стэфановіча (1922-2006)

У гонар 100-годдзя перакладчыка, празаіка, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны Пятра Францавіча Стэфановіча (1922-2006), пад знакам Года гістарычнай памяці і 100-годдзя архіўнай службы Беларусі прапануем вам азнаёміцца з некаторымі дакументамі, якія захоўваюцца ў архіве-музеі ў яго асабістым фондзе.

Прэзентацыя 3-га выпуску альманаха "Аўтограф"

9 чэрвеня, у Міжнародны дзень архіваў і дзень заснавання Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, адбыўся ўрачысты сход калектыву архіва-музея. Удзельнікі сходу згадалі гісторыю ўстанаўлення Міжнароднага дня архіваў і гісторыю стварэння архіва-музея.

Архівы – школьнікам

2 чэрвеня 2022 г. Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва наведала група школьнікаў, якія знаходзяцца пад апекай інспекцыі па справах непаўналетніх Заводскага РУУС г. Мінска.

Сустрэча з вучнямі і настаўнікамі СШ № 185 г. Мінска

31 мая 2022 г. Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва наведалі вучні восьмых класаў сярэдняй школы № 185 г. Мінска ў суправаджэнні настаўніц матэматыкі, класных кіраўніц Алы Адамаўны Маркоўскай і Святланы Мікалаеўны Савасцені

Выстава «Клічу вас я на пабеду…»

У Беларускім дзяржаўным архіве-музеі працуе выстава “Клічу вас я на пабеду…”, назву якой даў радок з вядомага верша “Беларускім партызанам” Янкі Купалы. На выставе экспануюцца дакументы, звязаныя з жыццём і дзейнасцю беларускіх пісьменнікаў, мастакоў, артыстаў у час Вялікай Айчыннай вайны.

ХХІI Узвышаўскія чытанні

У Год гістарычнай памяці і стагоддзя Дзяржаўнай архіўнай службы Беларусі 26 мая 2022 г. у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва прайшлі ХХІІ Узвышаўскія чытанні “Беларускія пісьменнікі ваеннага пакалення: лёсы і творы”.

Круглы стол “Адысея Язэпа Пушчы”

20 мая 2022 г. у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося пасяджэнне круглага стала “Адысея Язэпа Пушчы”, прымеркаванага да 120-годдзя паэта, сябра літаб’яднання “Маладняк”.

Да Міжнароднага дня сям'і

Да Міжнароднага дня сям’і, у межах акцыі “Лёс маёй сям’і ў гісторыі краіны”, прапануем вам прачытаць аповед пра сям’ю беларускага пісьменніка Максіма Гарэцкага.

У Год гістарычнай памяці

14 мая 2022 г. у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы адбыўся мемарыяльны вечар “Гістарычная памяць: Жаночы твар Перамогі”.