Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 студзеня 2022 года падпісаў Указ № 14 "Аб прызначэнні рэспубліканскага рэферэндуму". У адпаведнасці з дакументам рэспубліканскі рэферэндум па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь назначаны на 27 лютага 2022 года.
Указам вызначана фармулёўка вынесенага на рэферэндум пытання, якая даслоўна прыводзіцца ў бюлетэні для галасавання: "Ці прымаеце Вы змяненні і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь?"
Змяненні і дапаўненні Канстытуцыі, якія выносяцца на рэферэндум, прыкладзены да Указа.
24 студзеня 2022 г.