Экскурсія ў Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа

Напярэдадні дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа, 140-гадовы юбілей якога шырока адзначаецца ў Беларусі, супрацоўнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва 17 кастрычніка 2022 г. наведалі Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа. Архівісты азнаёміліся з літаратурна-дакументальнай экспазіцыяй і наведалі мемарыяльную частку музея, дзе ўзноўлены прыжыццёвы інтэр'ер дома сярэдзіны 1950-х гадоў, дзе паэт правёў апошнія гады свайго жыцця.

18 кастрычніка 2022 г.