Семінар па пытаннях архіўнай справы і справаводства для супрацоўнікаў дзяржаўных музеяў - крыніц камплектавання БДАМЛМ

17 снежня 2021 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва адбыўся семінар для кіраўнікоў служб дакументацыйнага забеспячэння і адказных за архіў музейных устаноў – крыніц камплектавання БДАМЛМ. На семінары прысутнічалі работнікі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Музея народнай архітэктуры і побыту, Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы.

На семінары абмяркоўваліся пытанні арганізацыі дакументацыйнага забеспячэння дзейнасці арганізацый, арганізацыі працы архіваў, метадычнага забеспячэння справаводных службаў і архіваў і інш.

20 снежня 2021 г.