Адкрыццё выставы "У сэрцы з Радзімай"

1 лiпеня 2019 г. у Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры адбылося адкрыццё літаратурна-дакументальнай экспазіцыі “У сэрцы з Радзімай”, прысвечанай літаратурнай спадчыне беларускага замежжа. Выстава падрыхтавана ў рамках праекта “Збіраем гісторыю беларускай літаратуры разам”.

Экспазіцыя дэманструе перыядычны друк беларускага замежжа ў ХХ ст., а таксама кнiжныя выданнi па гісторыі стварэння беларускіх дыяспар, творы сучасных пісьменнікаў і паэтаў беларускага замежжа, арганiзацыi, якія каардынуюць i падтрымлiваюць культурную i грамадскую дзейнасць беларусаў за мяжой.

На выставе прадстаўлены дакументы з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (фонды БІНіМа, ЗБС “Бацькаўшчына”, Вітаўта і Зоры Кіпеляў, Міхася Кавыля), Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур, з прыватнага архіва Марыі Міцкевіч.

У адкрыцці экспазіцыі прынялі ўдзел дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры М.Л.Рыбакоў, дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага тэатра iмя Янкі Купалы П.П.Латушка, дырэктар Рэспублiканскага цэнтра нацыянальных культур В.В.Антоненка, старшыня Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па навуковай і выдавецкай дзейнасці А.А.Суша, намеснік дырэктара Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Н.С.Гардзіенка, М.М.Міцкевіч, унучка Якуба Коласа і іншыя.

Наведаць выставу можна па адрасе: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 13. Інфармацыю пра час працы і кошт квіткоў шукайце на сайце Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

1 ліпеня 2019 г.