27 кастрычніка 2022 г. у Літаратурным музеі Петруся Броўкі прайшла навукова-практычная канферэнцыя “ІІ Броўкавы чытанні”, прысвечаная 55-годдзю стварэння Галоўнай рэдакцыі Беларускай Савецкай Энцыклапедыі (БелСЭ).
На канферэнцыі выступілі прадстаўнікі аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў БДАМЛМ: вядучы навуковы супрацоўнік Віктар Жыбуль з дакладам “Інскрыпты Петруся Броўкі ў кнігах з бібліятэкі БДАМЛМ” і вядучы архівіст Наталля Мізон з дакладам «Гісторыя стварэння і пастаноўкі нацыянальнай оперы “Алеся” (“Дзяўчына з Палесся”) у дакументах БДАМЛМ».
28 кастрычніка 2022 г.