Удзел у семінары «Справаводства ў арганізацыях сістэмы Міністэрства культуры»

4 лістапада 2022 года на базе ўстановы «Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь», па ініцыятыве Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь адбыўся семінар па тэме: «Справаводства ў арганізацыях сістэмы Міністэрства культуры». Вядучы архівіст Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Вольга Эльдараўна Любецкая выступіла з дакладам «Захоўванне дакументаў у арганізацыях: стварэнне і праца архіва, адбор дакументаў для захоўвання і знішчэння». 

На семінары таксама разглядаліся пытанні вядзення справаводства на прыкладзе Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, захоўвання электронных дакументаў у сістэме «Ведамасны архіў», зменаў у заканадаўстве па архіўнай справе і справаводстве.

10 лістапада 2022 г.