Удзел у XXXVI навуковай канферэнцыі «Каласавіны»

4 лістапада 2022 года ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа прайшла XXXVI навуковая канферэнцыя «Каласавіны», прысвечаная 140-й гадавіне з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. Прадстаўнік Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, вядучы навуковы супрацоўнік Віктар Жыбуль выступіў з дакладам «“…Удзячна ўсё жыццё…: Якуб Колас у згадках Наталлі Вішнеўскай» і расказаў пра эпісталярную спадчыну паэтэсы, што захоўваецца ў фондах архіва-музея.

Дароўныя надпісы Я. Коласа, у тым ліку на кнігах з бібліятэкі БДАМЛМ, дэманстраваліся і на відэапрэзентацыі галоўнага захавальніка фондаў коласаўскага музея Васіліны Міцкевіч, чый даклад быў прысвечаны выяўленым інскрыптам народнага паэта.

10 лістапада 2022 г.