Спецыяльная рубрыка "Жыццё і дзейнасць народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава"

На сайце "Архівы Беларусі" размешчана спецыяльная рубрыка "Жыццё і дзейнасць народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава", прысвечаная яго 95-годдзю. На віртуальнай выставе прадстаўлены архіўныя дакументы і матэрыялы са сховішчаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў, Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі, Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці, Дзяржаўнага архіва грамадскіх аб’яднанняў Гродзенскай вобласці. Экспазіцыя складаецца з 9 тэматычных раздзелаў, у якіх прадстаўлена каля 500 дакументаў.

21 студзеня 2020 г.