Выйшаў другі выпуск альманаха "Аўтограф"

Убачыў свет другі выпуск архіўнага альманаха “Аўтограф”. Выпуск змяшчае даклады ўдзельнікаў ХІ-ХХ “Узвышаўскіх чытанняў” і ІХ-ХVІІІ “Архіўных чытанняў”, якія адбыліся ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва ў 2011-2020 гг. Некаторыя даклады, іх найменшая частка, былі ўключаны ў першы выпуск “Аўтографа”.

Зборнік змяшчае даклады, якія прысвечаны фондам, дакументам і праблемам практычнай дзейнасці Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, а таксама вынікам даследаванняў па гісторыі літаратуры і культуры ХХ ст., якія ажыццяўляліся архівістамі, літаратуразнаўцамі і гісторыкамі ў апошняе дзесяцігоддзе. Гэта вельмі цікавыя і вар­тыя ўвагі даследаванні, якія кранаюць як літаратуразнаўчыя, архівазнаўчыя, гістарычныя, так і культуралагічныя тэмы.

Прэзентацыя другога выпуска архіўнага альманаха “Аўтограф” адбылася 26 траўня 2021 г. падчас правядзення навуковай канферэнцыі “ХХІ Узвышаўскія чытанні”.

10 чэрвеня 2021 г.