Запрашаем на XХІ Узвышаўскія чытанні!

Арганізацыйны камітэт па правядзенні навуковых канферэнцый

Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва

запрашае на ХХІ Узвышаўскія чытанні,

прысвечаныя 95-годдзю з часу ўтварэння літаратурнага згуртавання “Узвышша”

Чытанні адбудуцца ў Мінску 26 мая 2021 г.

у тым ліку і ў фармаце анлайн-канферэнцыі з далучэннем дасланых дакладаў (пры немагчымасці публічнага прачытання).

Для абмеркавання плануюцца 2 тэматычныя кірункі:

І. Эпоха “Узвышша” як феномен культурнага ўздыму.

ІІ. Літаратурны працэс 1920 – 1930-х гг.: тэндэнцыі і набыткі.

Заяўкі на ўдзел у чытаннях з указаннем тэмы, прозвішча, навуковай ступені, пасады і месца працы і адрасам аўтара просім дасылаць да 21 мая 2021 г. па адрасе:

Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва, вул. Кірылы і Мяфодзія, 4, 220030, Мінск, Рэспубліка Беларусь, альбо па электронным адрасе: bdamlim@tut.by

Даведкі па тэлефонах: 316-47-81; 242-51-88.

Выступоўцам неабходна прадставіць надрукаваны тэкст і яго электронную версію ў фармаце Microsoft Word, Times New Roman, 14 пт. Спасылкі, пазначаныя індэксам, у канцы тэксту. Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору тэкстаў выступленняў для ўключэння ў альманах “Аўтограф”.

 

ЗАЯЎКА

удзельніка ХХІ УЗВЫШАЎСКІХ ЧЫТАННЯЎ

26 мая 2021 г., г. Мінск

Прозвішча___________________________________________________________

Імя__________________________________________________________________

Імя па бацьку________________________________________________________

Пасада______________________________________________________________

Поўная назва ўстановы________________________________________________

Вучоная ступень, вучонае званне_______________________________________

Паштовы адрас арганізацыі____________________________________________

Кантактны тэлефон, факс, e-mail_______________________________________

Тэма даклада_________________________________________________________

 
13 красавіка 2021 г.