Навіны
Усе навіны
Экскурсія па Дзяржаўным мемарыяльным комплексе “Хатынь”
30 сакавіка 2022 года ў рамках акцыі “Архівы – школе” і пад знакам Года гістарычнай памяці для вучняў ДУА “Сярэдняя школа № 52 г. Мінска” настаўнікамі школы і супрацоўніцай Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Цынкевіч Ксеніяй была праведзена экскурсія па Дзяржаўным мемарыяльным комплексе “Хатынь” і Мемарыяльным архітэктурна-скульптурным комплексе “Дальва”.
Падзяка Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь
Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва атрымаў падзяку ад Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь за шматгадовае плённае супрацоўніцтва ў справе выдання дзяржаўных знакаў паштовай аплаты Рэспублікі Беларусь.
Сустрэчы са студэнтамі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў
29, 31 сакавіка і 1 красавіка 2022 г. у межах акцыі “Архівы – школе” ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва адбыліся сустрэчы са студэнтамі 3 курса УА “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”.
Запрашаем на ХХІІ Узвышаўскія чытанні
ХХІІ Узвышаўскія чытанні “Беларускія пісьменнікі ваеннага пакалення: лёсы і творы” адбудуцца ў Мінску 26 мая 2022 г.
Сустрэча са студэнтамі-магістрантамі філалагічнага факультэта БДУ
24 сакавіка 2022 г. адбылася сустрэча са студэнтамі-магістрантамі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Да 95-годдзя паэта, перакладчыка Хведара Жычкі
У гонар 95-годдзя паэта, празаіка, перакладчыка Хведара Дзмітрыевіча Жычкі (1927-2007) прапануем вам азнаёміцца з некаторымі дакументамі, якія захоўваюцца ў архіве-музеі ў яго асабістым фондзе.
Да 110-годдзя мастацтвазнаўца, графіка Пятра Герасімовіча
У гонар 110-годдзя мастацтвазнаўца, графіка, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны Пятра Мікалаевіча Герасімовіча (1912-1990) прапануем вам азнаёміцца з некаторымі дакументамі, якія захоўваюцца ў архіве-музеі ў яго асабістым фондзе.
Выстава “Анатоль Анікейчык. Агонь душы і сэрца жар”
З 4 сакавіка па 3 красавіка 2022 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь працуе выстава “Анатоль Анікейчык. Агонь душы і сэрца жар”. Праект прымеркаваны да 90-годдзя з дня нараджэння выбітнага беларускага майстра.
Выставачны праект “Таямніцы дзеда Кандрата” да 100-годдзя пачатку творчай дзейнасці Кандрата Крапівы
4 сакавіка 2022 года ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылося адкрыццё часовай літаратурна-дакументальнай экспазіцыі “Таямніцы дзеда Кандрата”, прысвечанай 100-годдзю пачатку творчай дзейнасці народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы.
Інтэрв'ю на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё
23 лютага 2022 г. адбылося інтэрв’ю загадчыка аддзела літаратурна-мастацкіх праграм Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё Галіны Шаблінскай з дырэктарам Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Ганнай Запартыка.
- ‹ предыдущая
- 2 из 26
- следующая ›