Навіны

Усе навіны

Сустрэча супрацоўнікаў архіва-музея з генеральным дырэктарам Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Уладзімірам Пракапцовым

18 студзеня 2021 года ў Нацыянальным мастацкім музее Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча супрацоўнікаў БДАМЛМ з мастаком, кадыдатам мастацтвазнаўства, Заслужаным дзеячом мастацтваў Рэспублікі Беларусь, генеральным дырэктарам музея Уладзімірам Пракапцовым, прысвечаная жыццю і творчаму шляху мастака, графіка, тэатральнага дэкаратара і педагога Фердынанда Рушчыца.

З Калядамі і Новым годам!

Калектыў архіва-музея віншуе са святамі!

Усім жадаем здароўя, аптымізму і добрага настрою, і няхай у 2021 годзе здзейсняцца самыя запаветныя мары!

P. S. Аўтар паштоўкі - Уладзімір Караткевіч, 1960-я гг. З асабістага фонду Максіма Танка ў БДАМЛМ.

 

«Па старонках “амбарнай кнігі”». Выстава да 90-годдзя Уладзіміра Караткевіча

26 лістапада 2020 г., на 90-ю гадавіну з дня нараджэння пісьменніка У. Караткевіча, на 5 паверсе будынка архіва-музея адбылося адкрыццё выставы «Па старонках “амбарнай кнігі”». На ёй дэманструецца больш за 40 старонак з “амбарнай кнігі” А. Мальдзіса з малюнкамі і аўтографамі У. Караткевіча.

"Галінкі з "Дрэва вечнасці". Выстава да 90-годдзя Уладзіміра Караткевіча

У гонар 90-годдзя з дня нараджэння празаіка, паэта, драматурга Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча (1930-1984) Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва падрыхтаваў віртуальную выставу "Галінкі з "Дрэва вечнасці".

Завершана навуковае апісанне фонду № 518 (вопіс № 1) графіка, бібліяфіла і грамадскага дзеяча Яўгена Сяргеевіча Куліка

Дакументы Я.С. Куліка паступілі ў БДАМЛМ ад Тамары Сяргееўны Мінкевіч (сястры мастака) у 2012 г. пры непасрэдным удзеле яго сяброў – мовазнаўца і выдаўца Дзмітрыя Фёдаравіча Санько і мастака Віктара Пятровіча Маркаўца, які пасля смерці Я.С. Куліка дбаў пра яго архіўную спадчыну, кніжныя зборы і майстэрню на вул. М. Танка, д. 10. Некалькі дакументаў: слайды з фатаграфіямі Я.С. Куліка, сканы яго работ і інш. былі атрыманы ад Т.С. Мінкевіч і мастацтвазнаўцы Т.Г. Гаранскай у 2019 г. У выніку навуковага апісання быў складзены вопіс № 1, які складаецца з 12 раздзелаў, усяго сфарміравана 1434 справы (11049 дак.) за [1784]-2019 гг.

Завершана навуковае апісанне фонду № 392 (вопіс № 1) паэта і перакладчыка Пятра Сакола (П. А. Масальскага)

Дакументы П. А. Масальскага паступілі ў БДАМЛМ ад С. С. Панізніка ў кастрычніку 1994 г. і снежні 1995 г. У выніку навуковага апісання быў створаны вопіс № 1, які складаецца з 7 раздзелаў, усяго сфарміравана 36 спраў (137 дак.) за [пач. 1900-х гг.] – 1994 гг.