Выданні

На гэтай старонцы Вы можаце знайсці інфармацыю аб выданнях, якія ўбачылі свет пры непасрэдным удзеле Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва.

 

"Аўтограф": альманах. Выпуск 2

Альманах «Аўтограф» змяшчае выбраныя даклады, якія прагучалі на «Узвышаўскіх чытаннях» і «Архіўных чытаннях» у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва ў 2011–2020 гг.

"Аўтограф": альманах. Выпуск 1

Першы выпуск архіўнага альманаха “Аўтограф” змяшчае выбраныя артыкулы і публікацыі, прысвечаныя фондам, дакументам і праблемам практычнай дзейнасці Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва.

Як укладалі "Спадчыну"

Заснаваны на ліставанні аповед пра тое, як у 1950-я гады на Захадзе рыхтаваўся збор выбранай паэзіі Янкі Купалы.

Юрка Лявонны. "Пералівы"

У кнігу ўвайшлі вершы як уключаныя аўтарам у прыжыццёвыя зборнікі, так і тыя, што друкаваліся толькі ў газетах і часопісах.

Выбранае. Усевалад Ігнатоўскі

Кнігу выдатнага беларускага гісторыка, першага прэзідэнта Акадэміі навук Беларусі Усевалада Ігнатоўскага (1881-1931) склалі самыя значныя яго працы, у якіх раскрываецца беларуская мінуўшчына.

Выбраныя творы. Алесь Наўроцкі

“Выбраныя творы” – першая спроба прадставіць найлепшае з паэтычнай і празаічнай спадчыны Алеся Наўроцкага пад адной вокладкай.

Зора Кіпель

Аповед пра жыццё і дзейнасць амерыканскай беларускі, бібліёграфа, даследчыцы сярэднявечнай літаратуры.

Страницы