Звароты грамадзян і юрыдычных асоб

RU

Паважаныя карыстальнікі!

Перад накіраваннем зваротаў просім вас азнаёміцца з нарматыўнымі прававымі дакументамі, якія рэгулююць звароты грамадзян і юрыдычных асоб:

Грамадзяне Рэспублікі Беларусь маюць права на зварот у архіў-музей шляхам падачы пісьмовых, электронных ці вусных зваротаў, а таксама шляхам унясення заўваг і (ці) прапаноў у кнігу заўваг і прапаноў.

Юрыдычныя асобы Рэспублікі Беларусь, індывідуальныя прадпрымальнікі маюць права на зварот у архіў-музей шляхам падачы пісьмовых (за выключэннем заўваг і (ці) прапаноў, якія ўносяцца ў кнігу заўваг і прапаноў), электронных ці вусных зваротаў.

Замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, прадстаўніцтвы замежных арганізацый карыстаюцца правам на зварот нароўні з грамадзянамі Рэспублікі Беларусь і юрыдычнымі асобамі Рэспублікі Беларусь, калі іншае не вызначана Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, законамі і міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь.

Пісьмовыя звароты павінны быць разгледжаны не пазней за 15 дзён, а звароты, якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі, - не пазней за 1 месяц, калі іншы тэрмін не ўстаноўлены заканадаўчымі актамі.

Асабісты прыём грамадзян і юрыдычных асоб ажыццяўляе дырэктар архіва-музея - Ганна Вячаславаўна Запартыка. Тэл. (017) 316-47-81, пам. 4. Графік прыёму: кожны чацвер 8:00-13:00.

Кніга заўваг і прапаноў знаходзіцца ў пам. 5 (5 паверх).

Парадак падачы электронных зваротаў размешчаны ў раздзеле "Электронныя звароты".

Адказ архіва-музея на зварот або рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці могуць быць абскарджаны ў вышэйстаячую арганізацыю – Дэпартамент па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь (вул. Калектарная, д. 10, 220004, г. Мінск, тэл. (017) 200-51-20, belcom@archives.gov.by). Час працы: панядзелак-пятніца 9:00-13:00, 14:00-18:00. 

Вышэйстаячая ўстанова

Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь (вул. Калектарная, д. 10, 220004, г. Мінск, тэл. 200-86-87, ). Час працы: панядзелак-пятніца 9:00-18:00, абедзенны перапынак 13:00-14:00.

Міністр юстыцыі – Хаменка Сяргей Мікалаевіч. Прыёмная: (017) 306-37-28. Асабісты прыём – першая серада кожнага месяца 8:00-13:00 (папярэдні запіс на асабісты прыём ажыццяўляецца ў трэці і чацвёрты аўторак кожнага месяца з 14.00 да 18.00 па тэл. 200-86-87).

Першы намеснік міністра – Філіпава Наталля Мікалаеўна. Прыёмная: (017) 200-38-77. Асабісты прыём – пятая серада месяца 8:00-13:00 (папярэдні запіс на асабісты прыём ажыццяўляецца па тэл. 200-38-77).

Намеснік міністра – Калiноўскi Сяргей Аляксеевiч. Прыёмная: (017) 200-53-00. Асабісты прыём – другая серада месяца 8:00-13:00 (папярэдні запіс на асабісты прыём ажыццяўляецца па тэл. 200-53-00).

Намеснік міністра – Кот Алег Мікалаевіч. Асабісты прыём – чацвёртая серада месяца 8:00-13:00 (папярэдні запіс на асабісты прыём ажыццяўляецца па тэл. 200-38-77).

Намеснік міністра – Старавойтаў Мікалай Міхайлавіч. Прыёмная: (017) 200-96-84. Асабісты прыём – трэцяя серада месяца 8.00-13.00 (папярэдні запіс на асабісты прыём ажыццяўляецца па тэл. 200-96-84).

Дэпартамент па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь (вул. Калектарная, д. 10, 220004, г. Мінск, тэл. (017) 200-51-20, belcom@archives.gov.by). Час працы: панядзелак-пятніца 9:00-13:00, 14:00-18:00.

Дырэктар Дэпартамента – Кураш Віктар Іосіфавіч.

Графік прыёму: кожны чацвер 8:00-13:00, каб. 201, вул. Калектарная, 10, (папярэдні запіс на асабісты прыём ажыццяўляецца па тэл. 200-51-20).

Першы намеснік дырэктара Дэпартамента – Ледаўская Вольга Аляксандраўна.

Намеснік дырэктара Дэпартамента – Цвяткоў Аляксей Яўгенавіч.

 

Вы можаце выказаць сваё меркаванне аб якасці абслугоўвання насельніцтва супрацоўнікамі БДАМЛМ на Партале рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг і адміністрацыйных працэдур арганізацыямі Рэспублікі Беларусь.

Больш падрабязна пра Партал рэйтынгавай ацэнкі можна даведацца па спасылцы.