24.01.2025

Асоба на архіўных старонках

У снежні 2025 г. пачаў працу сумесны праект Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва і часопіса "Роднае слова" пад назвай "Асоба на архіўных старонках", прысвечаны 65-годдзю архіва-музея.

Яго мэта – пазнаёміць чытачоў вядучага навукова-метадычнага часопіса для мовазнаўцаў і літаратуразнаўцаў з архівамі асабістага паходжання беларускіх пісьменнікаў. Першая публікацыя дакументаў, зробленая ў студзеньскім нумары "Роднага слова", прысвечана паэту-франтавіку Міколу Аўрамчыку. Яна раскрывае паэта не толькі як аўтара глыбокіх кранальных вершаў, але і як добрага сябра і выхавальніка моладзі.