06.01.2026

БДАМЛМ наведалі музычныя дзеячы Ігар Алоўнікаў і Аляксандр Церахаў

6 студзеня 2026 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) адбылася сустрэча дырэктара архіва-музея А.А.Макаранкі і загадчыкаў аддзеламі навуковага апісання дакументаў асабістага паходжання В.Ф.Шаталавай і архіваў арганізацый і фарміравання НАФ М.І.Пышынскай з народным артыстам Беларусі, лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, прафесарам Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Ігарам Уладзіміравічам Алоўнікавым і беларускім гітарыстам, удзельнікам і заснавальнікам дуэта гітар «Алегрыяс», дырэктарам Дзіцячай музычнай школы мастацтваў №2 імя М.І.Аладава Аляксандрам Пятровічам Церахавым.

 

У час размовы былі дасягнуты дамоўленасці аб стварэнні ў БДАМЛМ Сямейнага фонду Ігара Уладзіміравіча Алоўнікава і яго бацькі — кампазітара, народнага артыста Беларусі Уладзіміра Уладзіміравіча Алоўнікава, правядзенні сумесных мерапрыемстваў, прысвечаных юбілейным датам беларускіх дзеячаў культуры і мастацтва, у першую чаргу кампазітарам, дырыжорам і народным артыстам Беларусі.

Калектыў БДАМЛМ выказвае падзяку за давер і спадзяецца на далейшае плённае супрацоўніцтва.