19.08.2026

БДАМЛМ наведаў экскурсію “Нямецкая Слабада Мінска: мінулае і сучаснае”

19 жніўня 2026 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва наведалі экскурсію “Нямецкая Слабада Мінска: мінулае і сучаснае”, дзе даведаліся: у які гістарычны перыяд і чаму на беларускіх землях з’явіліся нямецкія сем’і? дзе знаходзілася Лютэранская царква і якія выдатныя немцы былі пахаваныя на лютэранскіх могілках горада? як і калі ўтварыўся Паўночны завулак на тэрыторыі Нямецкай Слабады і хто ў ім пражываў? як паўстала цагельня Гіршы Фрыда і дзе для яе бралася блакітная гліна?

Гэтыя веды дазволілі па-новаму прачытаць гісторыю Мінска і лепей зразумець асаблівасці культуры нашых фондаўтваральнікаў – немцаў па паходжанню – пісьменнікаў Артура і Віталя Зэйдель-Вольскіх, артысткі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Максіма Горкага Ільзы Лакштанавай (да шлюбу – Шульмейстар), грамадскай дзяячкі Юльяны Вітан-Дубейкаўскай і інш.