З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуўся доктар гістарычных навук, доктар архітэктуры, прафесар, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі А.П.Лакотка.
Доктар мастацтвазнаўства, прафесар Т.Г.Мдзівані адзначыла асабісты ўклад Ю.С.Іванава ў развіццё беларускага мастацтва, накіраванага на ўмацаванне духоўнасці, патрыятызма і захаванне нацыянальнай спадчыны, і прапанавала яго кандыдатуру для вылучэння на прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне”.
На выстаўцы прадстаўлены партрэты 25 супрацоўнікаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі - уладальнікаў найвышэйшай вучонай ступені "доктар навук".

