28.01.2026

БДАМЛМ наведаў выставу “Мастак. Герой. Міхаіл Савіцкі”

28 студзеня 2026 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) наведалі адкрыццё мастацка-дакументальнай выставы “Мастак. Герой. Міхаіл Савіцкі”, арганізаванай Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы сумесна з Мастацкай галерэяй Міхаіла Савіцкага – філіялам Музея гісторыі горада Мінска – і прысвечанай 20-годдзю прысваення Міхаілу Савіцкаму звання “Герой Беларусі”.

 

Міхаіл Савіцкі – народны мастак Беларусі і СССР, стварыў для музея цыкл з 11 жывапісных палотнаў, на якіх адлюстраваў герояў твораў Янкі Купалы і самога паэта.

У рамках праекта экспануюцца работы майстра, фотаздымкі, дакументы, асабістыя рэчы з фондаў Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы і галерэі Міхаіла Савіцкага.

Знаёмства з падыходам калег да арганізацыі прадстаўленай мастацка-дакументальнай экспазіцыі з’яўляецца для архівістаў каштоўным вопытам у галіне экспазіцыйнай дзейнасці.

Выстава праходзіць па адрасу: вул. Янкі Купалы, 4 (ад 29 студзеня да 22 сакавіка 2022 года).