Размова была прысвечана традыцыйнаму святу Радаўніца і памяці дзеячаў культуры — удзельнікаў ці відавочцаў Вялікай Айчыннай вайны. Архівісты распавялі аб штогадовым наведванні работнікамі архіва-музея месцаў пахавання фондаўтваральнікаў БДАМЛМ, правядзенні работ па добраўпарадкаванні магіл. Гэта з’яўляецца данінай павагі людзям, якія ўнеслі неацэнны ўклад у развіццё беларускай літаратуры і мастацтва.
Суразмоўцы падкрэслілі важнасць захавання дакументальнай спадчыны дзеячаў літаратуры і мастацтва, як часткі агульнанацыянальнай памяці пра вайну. У архіве-музеі захоўваюцца дзённікі, лісты, прадметы і творы мастацтва, якія адлюстроўваюць падзеі і факты ваеннай эпохі. Дырэктар БДАМЛМ падзялілася інфармацыяй пра новыя дакументы беларускага паэта і перакладчыка Аляксея Зарыцкага, якія паступілі ў архіў у красавіку 2025 года. Н.А.Мізон распавяла пра ўспаміны вядомай опернай спявачкі Ларысы Александроўскай і актрысы тэатра і кіно Стэфаніі Станюты, якія захоўваюцца ў фондах БДАМЛМ.
А.А.Макаранка адзначыла, што работа па захаванні памяці аб вядомых дзеячах культуры датычыцца не толькі захавання архіўных дакументаў, але выяўляецца ў іх штодзённым вывучэнні і перадачы вопыту мінулых пакаленняў нашчадкам праз розныя мерапрыемствы, якія праводзяцца архівам-музеем, такія як арганізацыя выстаў, літаратурных сустрэч, правядзенне экскурсій і ўрокаў на базе ўстановы.
У завяршэнне гутаркі прадстаўнікі БДАМЛМ анансавалі падрыхтоўку выстаў, прысвечаных юбілеям дзеячаў літаратуры і мастацтва, якія будуць адзначацца ў бліжэйшы час.
Інтэрв'ю можна ўбачыць па спасылцы: