5 сакавіка 2026 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) прынялі ўдзел у прэзентацыі кнігі Ірыны Мышкавец “Максім Адамавіч Багдановіч”, якая нядаўна выйшла ў Выдавецкім доме “Яраслаў Мудры” (г. Яраслаўль, 2026). Кніга вядучага навуковага супрацоўніка Літаратурнага музея Максіма Багдановіча – гэта першая найбольш поўная біяграфія геніяльнага паэта на рускай мове, дапоўненая ўнікальнымі дакументамі з фондаў як Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, так і іншых музеяў і архіваў Беларусі і замежжа. Сярод дакументаў, прадстаўленых у кнізе – фотаздымкі, якія захоўваюцца ў БДАМЛМ. Да таго кніга ўтрымлівае спасылку на спецыяльна зняты дакументальны фільм пра Максіма Багдановіча, які мае агучванне па-беларуску. Экземпляр кнігі з дароўнымі подпісамі выдаўца Андрэя Смарагдава і аўтара і рэжысёра фільма Марыны Смарагдавай падораны ў фонды БДАМЛМ.
- Галоўная
- Пра нас
- Навукова-даведачны апарат
- Выставы
- Чытальная зала
- Запыты і паслугі
- Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
- Электронны зварот

