05 сакавіка 2026 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва па выставе “Крыніца натхнення – жыццё народа” была праведзена экскурсія для слухачоў сталага ўзросту з Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Заводскага раёна г.Мінска.
Наведвальнікі выставы жыва цікавіліся дакументамі, якія адлюстроўваюць жыццё і творчасць народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа. Вялікая колькасць тэматычных пытанняў да куратара выставы Н.А.Мізон сведчаць пра актыўную жыццёвую пазіцыю пенсіянераў, іх рознабаковыя інтарэсы, што спрыяюць нястомнай працы душы і цела нават у сталым ўзросце.

