Пасля праведзенай экскурсіі куратару выставы Н.А.Мізон былі зададзены шматлікія пытанні: пра раман У.Караткевіча “Нельга забыць” (“Леаніды не вернуцца да зямлі”), пра жанчын у жыцці і творчасці знакамітага аўтара, пра сённяшнія тэатрльныя пастаноўкі па творах Уладзіміра Сямёнавіча і многае іншае. Дакументы, прадстаўленыя на выставе, выклікалі жывую цикавасць да асобы паэта, пісьменніка, драматурга У.Караткевіча, а таксама падцвердзілі актуальнасць яго твораў для сучаснага чытача.
Экскурсія, праведзеная напярэдадні Новага года ў межах дабрачыннай акцыі “Ад усёй душы”, стала сапраўдным падарункам для прадстаўніц старэйшага пакалення, якія актыўна наведваюць культурныя мерапрыемствы розных устаноў, у т.л. і БДАМЛМ.

