Фатаздымкі для «ажыўлення» адбіраліся з фонду 316 Ларысы Александроўскай, а таксама з іншых фондаў БДАМЛМ. Калекцыя прызначана для прыцягнення ўвагі прадстаўнікоў маладога пакалення нашага грамадства да вядомай беларускай дзяячкі. Калекцыю плануецца выкарыстоўваць падчас выставак і прэзентацый, якія арганізуюцца архівам-музеем. Акрамя таго, калекцыя – добрая нагода прыцягнуць увагу даследчыкаў да фонду 316, што з'яўляецца важнай крыніцай для вывучэння гісторыі беларускай культуры, штодзённасці, асабістых і грамадскіх узаемаадносін.
Пазнаёміцца з «ажыўленай» калекцыяй можна па адрасе: https://youtu.be/nNsJhDavaa4

