03.02.2026

СМІ пра мерапрыемствы да 105-годдзя Івана Шамякіна ў БДАМЛМ

30 студзеня 2026 года адукаваная прагрэсіўная частка чалавецтва адзначыла 105-годдзе з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна.

Напярэдадні вечара «Непрыдуманы Шамякін. Ад дакументаў да экрана», арганізаванага ў гэты дзень Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ), Беларускім таварыствам архівістаў і адміністрацыяй сталічнага кінатэатра «Піянер», Дзмітрый Самахвалаў, вядучы навуковы супрацоўнік БДАМЛМ, даў інтэрв’ю журналістам газеты «Звязда», інфармацыйнага агенцтва «Мінск-навіны», тэлеканала «Беларусь 3». Ён распавёў пра гісторыю асабістага фонда 154 Івана Шамякіна ў архіве-музеі, магчымасці выкарыстання яго дакументаў для сучаснага асэнсавання творчасці, пра дакументы, звязаныя з імем Івана Шамякіна, што захоўваюцца ў іншых фондах БДАМЛМ. На думку Д.С.Самахвалава, архіўная дакументальная спадчына – важная крыніца, што дазваляе атрымоўваць аб’ектыўную інфармацыю пра жыццё і творчасць народнага пісьменніка, менавіта ў ёй трэба шукаць сакрэт незвычайнай папулярнасці яго твораў.

З матэрыяламі па выніках інтэрв’ю можна пазнаёміцца па спасылках:

Ларыса Цімошык Архіўныя дакументы, якія мала хто бачыў, прыадкрываюць «творчую кухню» Івана Шамякіна

Вольга Ропат «Увайшоў у літаратуру хутка і проста». Юбілейны вечар, прысвечаны Івану Шамякіну, адбыўся ў Мінску

«Непрыдуманы Шамякін» на Беларусь 3