У адрас Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва паступіў ліст Беларускага саюза кінематаграфістаў з удзячнасцю за дапамогу ў арганізацыі і правядзенні вечара памяці, прысвечанага 100-годдзю з дня нараджэння выдатнага беларускага кінааператара, заслужанага работніка культуры Рэспублікі Беларусь Алега Ціханавіча Аўдзеева.
Урачысты вечар атрымаў асвятленне ў сродках масавай інфармацыі. У рамках мерапрыемства вядучы архівіст БДАМЛМ Таццяна Аляксандраўна Анпілогава дала інтэрв’ю карэспандэнту тэлеканала “Беларусь 3” і інфармацыйнаму агенцтву “Мінск-Навіны”, у якім распавяла аб прадстаўленых фотаматэрыялах з фондаў архіва-музея. На гэтых фотаздымках адлюстраваны працоўныя моманты здымак у складаных умовах, уключаючы рэдкія кадры працы аператара ў рачной вадзе. Асобная ўвага ў інтэрв’ю была нададзена гісторыі фарміравання сямейнага фонду № 366 кінаведа Еўфрасінні Леанідаўны Бондаравай і Алега Ціханавіча Аўдзеева. Муж і жонка асабіста перадавалі дакументы на захоўванне ў архіў-музей у перыяд з 1992 па 1996 гады.
Больш падрабязна азнаёміцца з матэрыяламі СМІ можна па спасылках:
https://www.youtube.com/watch?v=akPHeUIBSxI&t=1184s
«Золотой человек, проживший жизнь достойно»
В честь человека-эпохи белорусского кино. В Минске прошел вечер памяти Олега Авдеева

