11.12.2025

Студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі наведалі выставу “Рыцар чалавечага духу” ў БДАМЛМ

10 студзеня 2025 года ў рамках правядзення акцыі “Архівы школе” Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) прыняў у сваіх сценах студэнтаў першага курса Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі. Наведвальнікі архіва азнаёміліся з літаратурна-дакументальнай выставай “Рыцар чалавечага духу”, прысвечанай 95-годдзю з дня нараджэння выдатнага беларускага пісьменніка Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча.

Куратар выставы, вядучы архівіст Н.А.Мізон, расказала пра шматграннасць асобы Уладзіміра Сямёнавіча, які працаваў як паэт, празаік, драматург, публіцыст, літаратурны крытык, перакладчык, сцэнарыст. Прадстаўленыя на выставе рукапісы, малюнкі, фотаздымкі, кнігі з аўтографамі, ліставанне з сябрамі і шмат іншага, што захоўваецца ў фондах архіва-музея, уразілі маладых наведвальнікаў і па-новаму адкрылі для іх вядомага пісьменніка, выдатнага паэта і мастака слова Уладзіміра Караткевіча.
Экскурсія ў БДАМЛМ стала для студэнтаў выдатнай магчымасцю не толькі дакрануцца да багатай спадчыны аднаго з найвялікшых творцаў Беларусі, але і ўбачыць, як дбайная праца архівістаў дапамагае захоўваць гісторыю для будучых пакаленняў. Расповяд і паказ дакументаў выклікалі жывую цікавасць і шмат пытанняў, што сведчыць аб значнасці такіх сустрэч для моладзі.