22.05.2026

Удзел БДАМЛМ у Адзіным дні інфармавання

21 мая 2026 года Дэпартамент па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь правёў Адзіны дзень інфармавання на тэму «Трэнды і новыя напрамкі развіцця турызму ў Беларусі». У мерапрыемстве, якое адбылося ў канферэнц-зале Дэпартамента, прынялі ўдзел работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ).

Запрошаным спікерам сустрэчы выступіла вядучы юрысконсульт Нацыянальнага агенцтва па турызме Вольга Аляксандраўна Лузанава. У сваім дакладзе яна асвятліла актуальныя тэндэнцыі, прававыя аспекты і перспектыўныя вектары развіцця турыстычнай галіны краіны.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел работнікі рэспубліканскіх архіўных устаноў, адказныя за ідэалагічную працу, а таксама прадстаўнікі прафсаюзных камітэтаў і маладзёжных актываў БРСМ.