23.03.2026

Удзел БДАМЛМ у акцыі памяці «Прыйдзі і пакланіся»

22 сакавіка 2026 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) А.А.Макаранка наведала мемарыяльны комплекс «Хатынь», дзе ў складзе дэлегацыі Міністэрства юстыцыі і Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь на чале з міністрам юстыцыі Е.І.Каваленка і дырэктарам дэпартамента А.Л.Воінавым прыняла ўдзел у акцыі памяці «Прыйдзі і пакланіся», прысвечанай 83-годдзю хатынскай трагедыі.

Акцыя «Прыйдзі і пакланіся» арганізавана мемарыяльным комплексам сумесна з органамі мясцовай улады, дзяржаўнымі ўстановамі адукацыі, культуры і ідэалагічнымі аддзеламі іншых дзяржаўных устаноў. Яе мэта –  ушанаваць памяць ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і знішчаных нацыстамі беларускіх вёсак. Прадстаўнікі Міністэрства юстыцыі і кіраўнікі рэспубліканскіх архіўных устаноў усклалі кветкі да Вечнага агню і ўшанавалі памяць загінулых хвілінай маўчання.

Захаванне памяці аб хатынскай трагедыі мае прамое дачыненне да дзейнасці БДАМЛМ. У архіве-музеі зберагаецца больш за 300 дакументаў, звязаных з гісторыяй загінулай вёскі і мемарыяльным комплексам.