12.12.2025

Удзел БДАМЛМ ў III Трыенале маладых мастакоў

11 снежня 2025 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва А.А. Макаранка прыняла ўдзел у III Трыенале маладых мастакоў – 2025.

 

Трыенале маладых мастакоў – гэта фінальны этап рэспубліканскага конкурсу, арганізаванага Нацыянальным цэнтрам сучасных мастацтваў (далей – НЦСМ) пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Да фінальнай выставы з 200 удзельнікаў дайшло каля 30 аўтараў, чые работы былі прадстаўлены ў НЦСМ.

Асноўныя намінацыі па традыцыі датычыліся лепшых работ у жывапісе, графіцы, скульптуры, манументальным і манументальна-дэкаратыўным мастацтве. Ва ўзнагароджанні пераможцаў прыняў удзел намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення дзяржаўных спецыяльных культурных мерапрыемстваў - начальнік упраўлення прафесійнага мастацтва Міністэрства культуры і член журы конкурсу В.В.Зайцаў.