Работнікі БДАМЛМ наведалі ДУ “Дом суправаджанага пражывання г.Мінска”, які аказвае сацыяльныя паслугі грамадзянам, што знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Спецыяльныя жылыя памяшканні ў дадзенай установе прадастаўляюцца для аказання паслуг суправаджанага пражывання інвалідам з умераным або выяўленым парушэннем здольнасці да самаабслугоўвання, якія пражываюць у сацыяльных пансіянатах, у тым ліку дзіцячых, а таксама інвалідаў з парушэннямі апорна-рухальнага апарата, якія не маюць ва ўласнасці жылых памяшканняў і асоб, абавязаных па законе іх утрымліваць.
Работнікі БДАМЛМ аказалі дапамогу ў мыцці вокнаў, навядзенні парадку на тэрыторыі сацыяльнай установы. Адміністрацыя ДУ “Дом суправаджанага пражывання г.Мінска” выказала шчырую падзяку архіву-музею за аказаную дапамогу.