Нагадаем, што 9 чэрвеня ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае юбілейнай даце архіва-музея. Тэлеканал “Беларусь 3” шырока асвятліў гэтую знакавую падзею.
У рэпартажы прагучалі інтэрв’ю дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алега Леанідавіча Воінава, дырэктара БДАМЛМ Алены Аляксандраўны Макаранка, а таксама вядучых архівістаў Таццяны Віктараўны Кекелевай і Наталлі Аляксандраўны Мізон. Яны падзяліліся сваімі думкамі пра ролю архіва-музея ў захаванні і папулярызацыі беларускай літаратурнай і мастацкай спадчыны.
Больш падрабязна азнаёміцца з рэпартажам тэлеканала “Беларусь 3” можна па спасылцы https://youtu.be/HPkmS3ecZKM?t=1335
Дзякуем тэлеканалу “Беларусь 3” за плённае супрацоўніцтва і асвятленне значных падзей з жыцця архіва-музея.