22 снежня 2023 г. работнікамі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва была праведзена экскурсія ў рамках акцыі «Юны архівіст» і інфармацыйна-асветніцкага праекта «Школа Актыўнага Грамадзяніна».

21 снежня 2023 г. Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва прыняў удзел у сумесным мерапрыемстве “Радзіма мая Беларусь у асобах”, якое праходзіла ў рамках рэспубліканскай акцыі "Архівы – школе" і інфармацыйна-адукацыйнага праекта "Школа Актыўнага Грамадзяніна" на базе ДУА "Сярэдняя школа №62".  

18 снежня 2023 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва наведалі літаратурны вечар “Па Максімавых сцежках” у ДУ “Мінская абласная бібліятэка імя А.С.Пушкіна” ў якасці партнёраў абласнога праекта “Пісьменнікі – ураджэнцы роднага краю”.

11 снежня 2023 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Алена Аляксандраўна Макаранка прыняла ўдзел у круглым стале “Вершы і вайна. Беларускія паэты-франтавікі”, арганізаваным рэдакцыяй газеты “Звязда”.

8 снежня 2023 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва прынялі ўдзел ва ўрачыстым сходзе з нагоды Дня юрыста, які праходзіў у Палацы прафсаюзаў.

Аўторак, 05 Снежань 2023 16:28

Акцыя “Архівы – школе” ў БДАМЛМ

5 снежня ў межах Рэспубліканскай акцыі “Архівы – школе” работнікамі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва была праведзена экскурсія для 1 курса гістарычнага факультэта БДУ па спецыяльнасці “Архіўная справа”.

“В начале ХХ века Беларусь дала новый толчок развитию мирового искусства: Владислав Стржеминский, УНОВИС и Казимир Малевич, художники Витебска… Я верю, что в ХХI веке Беларусь даст не просто толчок, а станет центром современного мирового искусства”, – так выказаў сваю мару мастак і дырэктар Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Сяргей Яўгенавіч Крыштаповіч. Менавіта яна стала мэтай шматлікіх праектаў НЦСМ.

Старонка 74 з 218