Сёння, 29 траўня 2023 года, адбыўся агульны сход калектыву Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва. Падчас сустрэчы былі абмеркаваны асноўныя падзеі ў краіне, сфармуляваны задачы на бягучы тыдзень.

25 мая 2023 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва прайшлі ХХІІІ Узвышаўскія чытанні, прысвечаныя 100-годдзю з часу заснавання літаратурнага аб’яднання «Маладняк». У канферэнцыі ўзялі ўдзел работнікі БДАМЛМ, Дзяржаўнага архіва Магілёўскай вобласці, Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Інстытута гісторыі НАН Беларусі, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Мінскай абласной бібліятэкі імя А. С. Пушкіна, Уздзенскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя П. Труса, Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, літаратуразнаўцы, гісторыкі, краязнаўцы.

Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва шчыра віншуе калектыў Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі з 55-годдзем! 

Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва прадстаўляе віртуальную выставу “Яны былі першымі...” да 90-годдзя Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.

Аўторак, 23 Май 2023 17:17

Віншуем з Днём нараджэння!

23 мая 2023 года адбыўся сход калектыву Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва для віншавання з Днём нараджэння галоўнага бухгалтара ўстановы – Ніны Васілеўны Падрэз. Намеснік дырэктара Алена Аляксандраўна Макаранка павіншавала імянінніцу ад імя калектыву, пажадала ёй моцнага здароўя, дабрабыту, яркіх уражанняў і доўгіх гадоў жыцця.

Панядзелак, 22 Май 2023 17:17

“Ноч музеяў – 2023”

Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва далучыўся да міжнароднай акцыі “Ноч музеяў – 2023”.

Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва ў рамках віртуальнага выставачнага праекта "Гарады Беларусі", арганізаванага Дэпартаментам па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, прадстаўляе выставу "Мінск 1960-х гадоў вачыма мастака і архітэктара Івана Мядзведзева".

18 мая 2023 года ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь адбылася ІІ Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Архіўны дыялог. Архівы пра людзей, людзі ў архівах”. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел архівісты, навукоўцы, гісторыкі з Беларусі і Расіі.

Запрашаем 20 мая 2023 года з 18:00 да 23:00 у Літаратурны музей Петруся Броўкі на “Ноч музеяў – 2023: Рытмы”.

15 мая 2023 года ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбыўся круглы стол, прымеркаваны да 140-годдзя з дня нараджэння вядомага пісьменніка, класіка прыгодніцкай і навукова-фантастычнай літаратуры Янкі Маўра. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел прадстаўнікі музейных, навуковых, адукацыйных, выдавецкіх устаноў, пісьменнікі. Абмяркоўваліся роля і значэнне Янкі Маўра ў літаратуры, пытанні ўшанавання памяці празаіка, папулярызацыі яго творчасці, публікацыі невядомых раней тэкстаў, перспектывы новага навукова каментаванага збору твораў.

Старонка 82 з 218