Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва, у рамках рэспубліканскай акцыі “Мая сям’я – мая краіна”, запрашае 13 мая на аўтарскую лекцыю Віктара Жыбуля “Род. Сям’я. Архівы”, тэмай якой будуць генеалагічныя даследаванні сямейнага радаводу. На прыкладзе ўласных генеалагічных пошукаў у архівах Беларусі, вядучы навуковы супрацоўнік распавядзе, якім чынам кожны з нас можа правесці ўласныя даследаванні гісторыі сваёй сям’і, прасачыць сваяцкія сувязі і пераемнасць пакаленняў, распавядзе пра свае адкрыцці і знаходкі цікавых дакументаў. Спецыяліст архіва-музея падкажа, як арыентавацца ў генеалагічных крыніцах, даведніках, актах. На лекцыі будуць прадстаўлены ўнікальныя дакументы з фондаў архіва-музея, якія ілюструюць генеалагічныя сувязі вядомых творцаў літаратуры і мастацтва.

6 мая 2023 года ў сталічным Парку Перамогі адбыўся “Забег отважных”, прымеркаваны да святкавання Дня Перамогі. 

Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва наведаў госць з Волагды – Барыс Валер’евіч Ільін, гісторык тэатра, кандыдат эканамічных навук, дацэнт Валагодскага інстытута права і эканомікі ФСВП Расіі.

Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва прапаноўвае вашай увазе віртуальную візітную картку архіва-музея.

Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва ў рамках рэспубліканскай акцыі “Мая сям’я – мая краіна”, прымеркаванай да Дня сям’і, да 15 мая 2023 года (ўключна) праводзіць кансультаванне грамадзян аб месцазнаходжанні архіўных дакументаў, якія неабходны для аказання дапамогі па сацыяльных пытаннях.

Дзень Перамогі – свята перамогі над гітлераўскай Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне, якое адзначаецца ў нашай краіне 9 мая. Сярод дакументаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва захоўваюцца фотаздымкі дзеячаў культуры, якія змагаліся на палях вайны і сустракалі свята Вялікай Перамогі ў Берліне.

5 мая 2023 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастатцва ў складзе аб’яднанай групы Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, на чале з Алегам Леанідавічам Воінавым, і прадстаўнікоў рэспубліканскіх архіваў усклалі вянок і кветкі да помніка Невядомаму салдату на Ваенных могілках у Мінску. Сваімі выступленнямі і хвілінай маўчання ўшанавалі памяць савецкіх воінаў, якія загінулі ў часы Другой сусветнай вайны.

4 мая 2023 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва наведалі Нацыянальную кінастудыю “Беларусьфільм”.

4 мая 2023 года Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва ў межах рэспубліканскай акцыі “Архівы – школе”, арганізаванай Дэпартаментам па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, наведалі студэнты 3 курса спецыяльнасці “Бібліятэчна-інфармацыйная дзейнасць” Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.

Што робіць нацыю вялікай? Чым вымяраецца яе гераізм, подзьвіг, смеласць? Каго помняць нашчадкі і ворагі, кім ганарацца і ставяць у прыклад суайчыннікі? Тых, хто не скараючыся абставінам, працягвае барацьбу і гэтым змяняе будучыню свайго народа.

Старонка 83 з 218