30.04.2024

Адкрыццё выставы "Шаржы на класікаў" з ўдзелам БДАМЛМ

29 красавіка 2024 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва прыняла ўдзел і выступіла з прывітальным словам на адкрыцці часовай літаратурна-мастацкай экспазіцыі "Шаржы на класікаў" у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа.

Асноўным арганізатарам гэтага мерапрыемства выступіў навукова-метадычны часопіс "Роднае слова", дзе на працягу апошніх гадоў ажыццяўляецца праект "У анталогію беларускага шаржу".

На часовай экспазіцыі прадстаўлены матэрыялы з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Беларускага саюза мастакоў.