17.04.2024

Акцыя “Архівы-школе” ў БДАМЛМ для вучняў 9-х класаў ДУА “Самахвалавіцкая сярэдняя школа”

17 красавіка 2024 г . у рамках Рэспубліканскай акцыі “Архівы – школе” вядучы архівіст Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Ксенія Віктараўна Цынкевіч правяла аглядную экскурсія для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Самахвалавіцкая сярэдняя школа”.

Дзеці даведаліся, як захоўваюцца і апісваюцца дакументы, пазнаёміліся з гісторыяй архіва-музея і яго значнасцю ў захаванні гісторыка-культурнай спадчыны. Ім распавялі пра тое, якія дакументы можна знайсці ў архіве-музеі і якія гістарычныя падзеі адлюстраваны ў іх.

Школьнікі задавалі шмат пытанняў і былі вельмі зацікаўленыя. Мы спадзяемся, што гэтая экскурсія дапаможа ім лепш зразумець важнасць архіваў і іх ролю ў захаванні гісторыі.