01.04.2024

Рэспубліканская акцыя «Архівы – школе»

З пачатку 2022 года дзяржаўнымі архіўнымі ўстановамі Рэспублікі Беларусь ва ўзаемадзеянні з установамі адукацыі рэалізуецца рэспубліканская акцыя “Архівы – школе”. Гэты праект накіраваны на інфармацыйную асвету і патрыятычнае выхаванне маладога пакалення. Ён з’яўляецца значным і дзеючым інструментам ідэалагічнай работы ў краіне.

Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва запрашае школьнікаў, навучэнцаў і студэнтаў, а таксама настаўнікаў і выкладчыкаў далучыцца да рэспубліканскай акцыі “Архівы – школе”, арганізаванай Дэпартаментам па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. У сувязі з гэтым архіў-музей прапануе:

  • Пазнаёміцца з гісторыяй аднаго з нямногіх помнікаў архітэктуры барока XVII стагоддзя ў Мінску, дзе цяпер месціцца БДАМЛМ.
  • Дазнацца пра тое, калі ў касцельных мурах у цэнтры горада пачалі захоўваць архіўныя справы.
  • На свае вочы ўбачыць, як сёння архіў-музей захоўвае ўнікальныя дакументы, звязаныя са слаўнай гісторыяй беларускай літаратуры і мастацтва;
  • Даведацца пра дакументы, якія захоўваюцца ў архіве-музеі і з’яўляюцца каштоўнай крыніцай інфармацыі пра дзейнасць выдатных беларускіх пісьменнікаў, кампазітараў, акцёраў, рэжысёраў і многіх іншых дзеячаў літаратуры і мастацтва.
  • Убачыць тэматычныя выставы, падрыхтаваныя спецыялістамі БДАМЛМ;
  • Пазнаёміцца з працай чытальнай залы архіва-музея і паспрабаваць сябе ў якасці даследчыка.

Наведванне БДАМЛМ бясплатнае.

Галерэя малюнкаў