20.03.2024

Анонс публікацый работнікаў БДАМЛМ у “Родным слове”

У другім нумары штомесячнага навуковага і метадычнага часопіса “Роднае слова”, прысвечаным 110-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Аркадзя Аляксандравіча Куляшова, змешчаны два артыкулы супрацоўнікаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва.

Першая публікацыя – дырэктара БДАМЛМ Алены Аляксандраўны Макаранка “Я – акіяна жытняга калоссе” – распавядае пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка, паведамляе пра дакументы з яго фонда, якія захоўваюцца ў архіве-музеі.    

Другая – вядучага навуковага супрацоўніка БДАМЛМ Міхаіла Паўлавіча Кенькі – “Мне і твораў чужых пераклады саграваюць работай душу”,  заснаваная на матэрыялах з фонду архіва-музея, паказвае Аркадзя Куляшова як перакладчыка, раскрывае працэс яго работы над перакладам паэмы “Спеў аб Гаяваце” Генры Лангфэла.

Галерэя малюнкаў