26.04.2024

БДАМЛМ на адкрыцці выставы мастацкiх работ “Песняру чыстай красы”

24 красавіка 2024 года вядучы навуковы супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Міхась Паўлавіч Кенька прыняў удзел у адкрыцці выставы мастацкiх работ “Песняру чыстай красы” ў дзяржаўнай установе “Літаратурны музей Максіма Багдановіча”, філіяле установы “Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры”.

На выставе прадстаўлены карціны і скульптуры з фондаў, прысвечаныя Максіму Багдановічу. Прысутныя ўбачылі партрэты паэта, віды мясцін, дзе ён жыў. Вялікую цікавасць выклікалі карціны такіх  вядомых мастакоў, як Мікалай Дучыц, Барыс Залкінд, Пётр Сергіевіч, Барыс Аракчэеў, Віктар Нямцоў; скульптуры Генадзя Мурамцава, Сяргея Гумілеўскага, Льва Талбузіна, Уладзіміра Слабодчыкава, Станіслава Ларчанкі.

Галерэя малюнкаў