24.04.2024

БДАМЛМ прыняў удзел у адкрыцці мемарыяльнай шыльды фондаўтваральніку – мастаку Л.Ц.Баразне – у Талочыне

23 красавіка 2024 года загадчык аддзела навуковага апісання дакументаў асабістага паходжання В.Ф.Шаталава і вядучы архівіст аддзела Г.Б.Багамолава прынялі ўдзел у мерапрыемствах да 95-годдзя з дня нараджэння фондаўтваральніка – мастака Л.Ц.Баразны – у Талочыне: адкрыцці мемарыяльнай шыльды на доме, дзе жыў Л.Ц.Баразна, і выставе яго твораў у Талочынскім гісторыка-краязнаўчым музеі.

Мерапрыемствы былі падрыхтаваны аўтарам дакументальнага фільма “Лявон Баразна... Адданае сэрца” З.А.Іўчанкам пры пасярэдніцтве Талочынскага гісторыка-краязнаўчага музея і райвыканкома. Прысутнічалі мастак М.М.Купава, А.Л.Таўсцянёва (дачка Л.Ц.Баразны) і інш.