18.04.2024

БДАМЛМ: Ушанаванне памяці вядомых дзеячоў культуры

18 красавіка 2024 года ў межах мерапрыемстваў рэспублiканскага суботнiка работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва наведалі месцы пахавання, прыбралі могілкі, усклалі кветкі і ўшанавалі памяць вядомых дзеячоў культуры Беларусі – фондаўтваральнікаў архіва-музея: пісьменнікаў Івана Мележа, Міхася Лынькова, Уладзіміра Караткевіча, кампазітараў Мікалая і Алёны Аладавых, Яўгена і Радзівона Глебавых, артыстаў Веры Полы i Стэфаніі Станюты.