30.04.2024

БДАМЛМ віншуе з Днём працы!

Праца суправаджае чалавека на працягу ўсяго жыцця, дазваляючы дасягаць поспехаў, рэалізоўвацца, усебакова развівацца, расці як спецыяліст. Праца дысцыплінуе, выхоўвае, вучыць, вызначае будучыню, укараняючы інавацыі і дапамагаючы людзям вырашаць складаныя задачы, выяўляе лепшыя якасці і навыкі чалавека.

Калектыў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва ад душы віншуе ўсіх калег, чытачоў, сяброў і партнёраў з Днём працы! Хай у кожнага будзе цікавая, патрэбная, любімая праца, якая прыносіць задавальненне, а ваш досвед будзе заўсёды запатрабаваны і ацэнены па заслугах! Здароўя, росквіту, поспехаў у прафесійнай дзейнасці і ў ажыццяўлення ўсіх пастаўленых планаў. Няхай вашы намаганні заўсёды прыносяць вынікі і натхняюць на новыя здзяйсненні!