15.03.2024

Кіраўнікі БДАМЛІ і Цэнтральнай лабараторыі правялі сустрэчу са студэнтамі і выкладчыкамі гістфака БДУ

БДАМЛІ і Цэнтральная лабараторыя забеспячэння захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь ужо не першы год, у рамках дасягнутай дамоўленасці з кафедрай крыніцазнаўства, праводзяць тэарэтычныя і практычныя заняткі са студэнтамі гісторыка-архіўнага аддзялення гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

14 сакавіка, у мэтах умацавання сувязяў, больш цеснага ўзаемадзеяння і прафесійнай арыентацыі студэнтаў, кіраўнікі БДАМЛІ Макаранка А.А. і Цэнтральнай лабараторыі Клюйко У.Л. правялі сумесную сустрэчу з педагагічным складам і студэнтамі факультэта, падчас якой з ужываннем інтэрактыўных тэхналогій інфармавалі прысутных пра спецыфіку працы архіўных устаноў.

Па завяршэнні сустрэчы, з выкладчыцкім складам кафедры крыніцазнаўства за кубкам гарбаты адбылося абмеркаванне актуальных праблем прафарыентацыі школьнікаў і студэнтаў.

Фота 1 – дырэктар БДАМЛІ А.А.Макаранка знаёміць з гісторыяй стварэння архіва-музея

Фота 2 – студэнты гістфака БДУ

Фота 3 – дырэктар Цэнтральнай лабараторыі У.Л.Клюйко знаёміць са спецыфікай працы лабараторыі

Фота 4 – удзельнікі сустрэчы

Фота 5 – (злева-направа) У.Л.Клюйко і А.А.Макаранка з сказаным на дарогу словам будучым калегам

Фота 6 - (злева-направа) У.Л.Клюйко, С.Б.Каун, А.А.Макаранка, А.А.Прыбаровіч, Н.П.Прынько за абмеркаваннем актуальных праблем прафарыентацыі

Складальнiк заяўкi: намеснiк дырэктара Мязга С.I.