29.03.2024

На канікулах – у БДАМЛМ

29 сакавіка 2024 года ў рамках акцыі “Архівы – школе” вядучым архівістам Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Мізон Наталляй Аляксандраўнай была праведзена экскурсія для навучэнцаў 11-х класаў ДУА “Сярэдняя школа №138 г.Мінска”.

Вучням расказалі пра ролю архіваў як дакументальных крыніц, азнаёмілі з гісторыяй архіўнай справы Беларусі, расказалі аб стварэнні архіва-музея літаратуры і мастацтва.

У канцы экскурсіі вучні высока ацанілі ролю архіваў у жыцці грамадства і краіны.

Галерэя малюнкаў

View the embedded image gallery online at:
https://www.bdamlm.by/na-kanikulakh-u-bdamlm#sigProId31f745a43b