Савіцкі Аляксандр Ануфрыевіч

Савіцкі Аляксандр Ануфрыевіч – савецкі і беларускі пісьменнік, публіцыст і грамадскі дзеяч. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Ганаровы грамадзянін Полацка (1987). Член Саюза пісьменнікаў СССР і Саюза пісьменнікаў БССР.

 

Нарадзіўся 8 студзеня 1924 года ў Полацку ў сям’і рабочага.

Сышоў з жыцця 5 кастрычніка 2015 г.

З 1942 г. з’яўляўся партызанам атрада “Смерць фашызму”, пазней – камандзірам падрыўной групы атрада “Бальшавік” брыгады імя Варашывала на Віцебшчыне (да далучэння да Чырвонай арміі). У 1944–1945 гг. у складзе Чырвонай арміі ўдзельнічаў у вызваленні Польшчы, Літвы, у баях за ўзяцце Берліна. Быў тройчы паранены.

Пасля дэмабілізацыі (1945 г.) працаваў у газеце “Бальшавіцкі сцяг” (“Сцяг камунізму”) у Полацку, дзе у 1948 г. было надрукавана яго першае апавяданне “Рыбацкае шчасце”.

У апошнія гады займаўся арганізацыйнай дзейнасцю ў Саюзе пісьменнікаў Беларусі.

Узнагароды:

Ордэны Чырвонай Зоркі, “Знак Пашаны”, Айчыннай вайны 1-й ступені, медалямі; лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (за аповесць “Самы высокі паверх”).

Дадатковая інфармацыя

  • Назва: Індывідуальная фатаграфія А.А.Савіцкага
  • Аўтар: Савіцкі Аляксандр Ануфрыевіч