17.04.2024

Падпісанне дамовы аб правядзенні практыкі студэнтаў БДУ на базе БДАМЛМ

17 красавіка 2024 г. у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) адбылося падпісанне дамовы аб правядзенні практыкі студэнтаў паміж установай “Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва” і гістарычным факультэтам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (далей – БДУ). У падпісанні дамовы прынялі ўдзел дырэктар БДАМЛМ Макаранка Алена Аляксандраўна і кандыдат гістарычных навук, дацэнт кіраўнік пераддыпломнай практыкі гістарычнага факультэта БДУ Яршова Вольга Ігараўна.

Прадметам дагавора з'яўляецца ўзаемадзеянне бакоў пры арганізацыі і правядзенні практыкі студэнтаў гістарычнага факультэта БДУ на базе БДАМЛМ з мэтай падрыхтоўкі высокакваліфікаваных спецыялістаў.

Дадзеная падзея адкрые магчымасці для будучых гісторыкаў прымяніць свае веды на практыцы, дазволіць паглыбіць свае навыкі і атрымаць каштоўны досвед працы ў сферы архіваў і нават музеяў. Супрацоўніцтва паспрыяе абмену ведамі і вопытам паміж установамі, што важна для развіцця адукацыі і культуры.

Галерэя малюнкаў