Летапіс Дукорскай Петра-Паўлаўскай царквы

Нягледзечы на абавязковазць вядзення царкоўна-прыходскіх летапісаў у другой палове ХІХ – пач. ХХ стст. у кожнай прыходскай царкве, на сённяшні дзень у дзяржаўных архівах, бібліятэках і музеях Беларусі іх захавался ўсяго каля дзесяці і Дукорскі летапіс з’яўляецца адным з найбольш аб’ёмных і змястоўных.

Прыходскія святары непасрэдна, на свае вочы, назіралі за паўсядзённым жыццём мястэчка, навакольных вёсак і давалі падрабязнае апісанне найбольш значных падзей, якія адбыліся за год ў прыходзе, прыводзілі статыстычныя звескі, узгадвалі мясцовыя звычаі і паданні.

Гэты ўнікальны дакумент быў выяўлены ў архіве-музеі ў фондзе літаратурнага крытыка Л.А. Бэндэ (Фонд 66. Воп. 1. Адз. зах. 1156). Тэкст Дукорскага царкоўнага летапісу друкуецца ўпершыню поўнасцю і падаецца на мове арыгінала ў сучаснай арфаграфіі. Тэкст быў расчытаны і апрацаваны У.Г. Кулажанкам (намеснікам дырэктара архіва-музея). Выданне таксама забяспечана змястоўным ўступным артыкулам і каментарамі.

Поўная публікацыя асобным выданнем царкоўнага летапісу ў Беларусі была здзейснена ўпершыню і бяспрэчна будзе цікава даследчыкам айчынай гісторыі, краязнаўцам, архівістам, а таксама шырокаму колу чытачоў.

Дадатковая інфармацыя

  • Выдавецтва: Мінск: Выдавецкі дом «Звязда»
  • Год: 2013
  • Назва: Летапіс Дукорскай Петра-Паўлаўскай царквы
  • Аўтар: Уклад. і камент. У.Г. Кулажанка; нав. рэд. М.Ф. Шумейка
  • Старонкi: 168 с.